Минск
Минская область
Гомельская область
Брестская область
Витебская область
Гродненская область
Могилевская область
Минск
Минская область
Гомельская область
Брестская область
Витебская область
Гродненская область
Могилевская область
Фото - постер к Кино Генерал Корж на kudapoiti.by
Генерал Корж
Кино
0+
date Вт 30.04.2024 - Ср 01.05.2024
Онлайн продажи недоступны

Пачатак 60-ых гадоў. Малады пісьменік выпраўляецца ў палескую глыбінку – калгас з невыпадковай назвай “Партызанскі край” – каб дапамагчы яго старшыні трохі “падправіць” свае мемуары. Аднак адразу разумее, што задача няпростая. Герой вайны Васіль Корж – чалавек рашучы і прынцыповы. Парадныя партрэты яго не цікавяць.

Менавіта ён стварыў першы ў Вялікай Айчыннай партызанскі атрад – бо ўжо ў першыя яе хвіліны разумеў, што вайна – гэта надоўга. Паніка, якая ахапіла кіраўніцтва БССР, Каржу не была ўласцівая. Прафесійны дыверсант дзейнічаў узважана, але смела. Праз пару гадоў купка смельчакоў пераўтварылася ў партызанскую армію, вакол якой вырасла цэлая савецкая рэспубліка ў глыбокім нямецкім тыле.

Будучы шчырым камуністам, Корж трываць не мог крывадушнікаў i прыстасаванцаӯ “па лініі партыі”. Таму ў яго ўспамінах дасталося на арэхі многім высокапапстаўленым асобам – асабліва тым, якія пасля вайны прыпісалі сабе чужыя заслугі. І нічога выпраўляць ён не захацеў. Яго аргумент: я пішу толькі праўду!

Аднак у пісьменніка ёсць козыр. Ён нагадвае пра самы страшны момант партызанскай вайны Каржа – неверагодна жорсткую карную аперацыю “Хорнунг”. Тады камандзіру ўдалося ўратаваць баявы актыў і частку мірных жыхароӯ, аднак многія невінаватыя загінулі…. Як зрабіць правільны выбар у сітуацыі, калі выбару, па сутнасці, няма? А ў такіх варунках жыхары акупаванай Беларусі апыналіся пастаянна.

Дакументальная драма студыі “Майстэрня Уладзіміра Бокуна” з цыкла “100- імён Беларусі” паказвае моцны характар героя на фоне трагічных абставін вайны.

Скрыть
Поделиться:
x