200 крокаў пад зямлёй в Минске — Купить билеты, расписание
Минск
Минская область
Гомельская область
Брестская область
Витебская область
Гродненская область
Могилевская область
Минск
Минская область
Гомельская область
Брестская область
Витебская область
Гродненская область
Могилевская область
Фото - постер к Кино 200 крокаў пад зямлёй на kudapoiti.by
200 крокаў пад зямлёй
Кино
12+
date Вт 08.04.2025 - Пн 12.05.2025
Онлайн продажи недоступны
Фото - постер к Кино 200 крокаў пад зямлёй на kudapoiti.by
200 крокаў пад зямлёй
12+
date Вт 08.04.2025 - Пн 12.05.2025
Цена: до 0.00 BYN
Онлайн продажи недоступны

Описание

Студыя гістарычных фільмаў “Майстэрня Уладзіміра Бокуна” прадстаўляе дакументальную драму “200 КРОКАЎ ПАД ЗЯМЛЁЙ”, прысвечаную аднаму з самых неверагодных эпізодаў супраціўлення жыхароў Беларусі нацысцкім акупантам. Гэта гісторыя пра тое, як навагрудскія яўрэі змаглі здзейсніць дзёрзкія ўцёкі з гета і папоўніць шэрагі партызан.

Пракапаць падземны тунэль даўжынёй 200 метраў з дапамогай самых прымітыўных інструментаў, забяспечыць яго вентыляцыяй, асвятленнем… І ўсё -- пад носам у пільнай аховы. Цяжка паверыць, што гэта магчыма.

Аднак фільм заснаваны на дакументальных сведчаннях удзельнікаў падзей. Тых, хто здолеў пазбегнуць немінучай, здавалася б, смерці. Крок за крокам здымачная група прайшла шлях вязняў гета – ад ідэі будаўніцтва тунэля да саміх уцёкаў, якія здарыліся 26 верасня 1943 года.

Здымкі праходзілі, у тым ліку, і непасрэдна на месцы гета ў Навагрудку – ці, дакладней, арганізаванага акупантамі "працоўнага лагера". З 6000 яўрэяў горада немцы адабралі туды лепшых майстроў, каб тыя ў рабскіх умовах шылі форму для вермахта. Але ўрэшце і такія каштоўныя кадры чакала знішчэнне.

Каб зрабіць у зямлі лаз даўжынёй 200 метраў, давялося выкапаць і непрыкметна рассыпаць на тэрыторыі лагера больш за 120 кубаметраў пяску! І гэта – не адзіная перашкода, з якой сутыкнуліся вязні. Некалькі разоў яны былі літаральна на валаску ад смерці. Як удалося ўцекачам прайсці гэты шлях да свабоды?

Магчыма, справа ў рашучасці, кемлівасці, умельстве вязняў гета. А можа… гэта быў проста цуд, які не мае тлумачэння.

Скрыть
Поделиться:
x