Літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі” в Минске
Минск
Минская область
Гомельская область
Брестская область
Витебская область
Гродненская область
Могилевская область
Минск
Минская область
Гомельская область
Брестская область
Витебская область
Гродненская область
Могилевская область
Фото - постер к Концерты Літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі” на kudapoiti.by
Літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі”
Концерты
Фестивали
Бесплатный вход
6+
date Сб 21.06.2025
location
Государственный музей истории белорусской литературы
220029, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13
до 35.00 BYN
Пункты продажи билетов
Купить билеты ticket
Фото - постер к Концерты Літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі” на kudapoiti.by
Літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі”
6+
date Сб 21.06.2025
Цена: до 35.00 BYN

Расписание

Дата
Выбрать время :
...
08:00
10:00
11:00
12:00
14:00
14:00
16:00
18:00
18:00
20:00
21:00
22:00
24:00
...

Описание

Сёлета 24 чэрвеня мы рыхтуемся адзначыць 125-годдзе з дня нараджэння Кузьмы Чорнага (1900–1944) – выбітнага пісьменніка, яскравага прадстаўніка беларускай прозы, таленавітага драматурга і публіцыста, літаратурнага крытыка і перакладчыка. Родная вёска Цімкавічы, дзе вучыўся і гадаваўся пісьменнік, яе прырода, гаворка і побыт аднавяскоўцаў вельмі моцна паўплывалі на творчасць Кузьмы Чорнага, які зазначаў: “дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма”. Многія аднавяскоўцы сталі героямі яго твораў. “Мне б на ўсё жыццё хапіла апісваць цімкаўцаў”, – часта гаварыў пісьменнік.

Напрыканцы жыцця ён узгадваў мілыя сэрцу Цімкавічы, вельмі хацеў пабачыць іх, верыў, што там “у ціхім жыцці, можна будзе ачуняць як мае быць і напісаць усе задуманыя раманы”, але здзейсніць гэта ўжо не давялося...

21 чэрвеня 2025 года ў аграгарадку Цімкавічы Капыльскага раёна пройдзе чацвертае па ліку літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі”. Свята ладзіцца ў філіяле “Літаратурны музей Кузьмы Чорнага” і на прылягаючых тэрыторыях сумесна з Капыльскім райвыканкамам пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Час правядзення: 16:00 – 20:00.

У праграме – вялікая канцэртная праграма з удзелам Народнага ансамбля народнай песні “Баравічанка” і артыста эстрады Сяргея Славянскага, а таксама прадстаўленне Лялечнага тэатра-батлейкі  “Дом з Марамі”, цікавыя экскурсіі па музеі, сустрэчы з пісьменнікамі, гульні, майстар-класы, разыгранкі, мноства інтэрактыўных пляцовак і фотазон.

Упершыню ў Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага можна будзе ўбачыць арыгінальныя работы вядомых беларускіх мастакоў А.Кашкурэвіча, А.Волкава, М.Гуціева, У.Малахава з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – 25 графічных работ-ілюстрацый да вядомых твораў Кузьмы Чорнага: “Бацькаўшчына”, “Трэцяе пакаленне”, “Пошукі будучыні” і “Люба Лук’янская”.

Таксама на свяце будуць працаваць  выставы-продажы майстроў народнай творчасці, выставы сельскагаспадарчых арганізацый Капыльскага раёна з дэгустацыяй страў беларускай кухні, кропкі грамадскага харчавання.

Запрашаем усіх аматараў літаратуры, музыкі ды падарожжаў у Цімкавічы разам з намі! Вы пабываеце ў вёсцы са старадаўняй гісторыяй, пазнаёміцеся з музеем Кузьмы Чорнага, незабыўна правядзеце час на свежым паветры за вершамі, спевамі ды танцамі. І ўсё гэта – у творчай, гасціннай атмасферы, у прыязнай і каларытнай кампаніі мясцовых жыхароў.

Падрабязная праграма з’явіцца неўзабаве на сайце bellitmuseum.by.

Музей арганізуе транспарт на мерапрыемства па маршруце Мінск-Цімкавічы-Мінск. Адпраўленне 21 чэрвеня 2025 г.ў 13:30 ад набярэжнай р.Свіслач паблізу мемарыяла “Востраў слёз”. Прыкладны час вяртання ў Мінск – 22:00. Квіткі – 35р.. Браніраванне месцаў: +375 (17) 363-94-65. Першым 20 пакупнікам – падаруначкі ад музея.

Скрыть
Поделиться:
x